31 снежня і 7 студзеня сталічныя крамы працуюць як у будні

31

У святочныя дні 31 снежня і 7 студзеня харчовыя і нехарчовыя крамы Мінска будуць працаваць паводле рэжыму працоўнага дня, паведаміла БелаПАНу галоўнае ўпраўленне харчовага рынку Мінгарвыканкама.

Буйныя харчовыя крамы (супер- і гіпермаркеты) з 15 снежня завяршаюць працу не раней 22.00 (у мінулыя гады так працавалі толькі ўніверсамы). Гэты рэжым захаваецца па 7 студзеня.

У навагоднюю ноч да 4 гадзін раніцы будзе працаваць “Калядны кiрмаш” на пляцоўцы каля Палаца спорту. У продажы – усё, што трэба ў навагоднюю ноч.

1 студзеня харчовыя крамы будуць працаваць з 10 да 18 гадзін, у нехарчовых крамаў гэты дзень – выходны.

Сталічныя кірмашы 30 і 31 снежня будуць працаваць у рэжыме працоўнага дня. 1 студзеня – выхадны для ўсіх кірмашоў горада. 2 студзеня не будуць працаваць кірмашы “Тутэйшы” (Партызанскі пр., 99), “Серабранка” (вул. Пляханава, 89), “Маскоўскі” (пр. Газеты “Звязда”, 16), “Малінаўка” і Maxsimus (вул. Ясеніна, 76), астатнія адновяць працу ў звычайным рэжыме.

7 студзеня будуць зачыненыя кірмашы “Тутэйшы”, “Велазаводскі” (зав. Рабочы, 5) і “Маскоўскі”.

Кірмашы “Камароўскі” і “Ждановічы” з 2 па 7 студзеня працуюць па графіку працоўнага дня.

Поделиться ссылкой: