Лукашэнка падпісаў указ аб нівеляванні курсавой розніцы

20

У адпаведнасці з дакументам, арганізацыям дадзена права назапашаныя на 31 снежня 2017 года ў бухгалтарскім уліку сумы перавышэння станоўчай курсавой розніцы над сумамі адмоўнай курсавой розніцы паэтапна да канца 2018 года адлюстраваць (у парадку i тэрмiны, устаноўленыя кіраўніком арганізацыі) у складзе пазарэалізацыйных даходаў і ўлічыць пры пералічэнні ў бюджэт часткі прыбытку ў адпаведнасці з указам № 637 ад 28 снежня 2005 года.

“Дакумент дасць магчымасць не дапусціць негатыўных фінансавых наступстваў для арганізацый у выглядзе аднамомантавага павелічэння па выніках 2017 года падатковай базы па падатку на прыбытак і адлічэнняў часткі прыбытку, тым самым захаваць у пачатку года абаротныя сродкі ў распараджэнні гэтых арганізацый і, як следства, забяспечыць іх стабільную працу”, — патлумачыла прэс-служба.

Поделиться ссылкой: