
У спісе часопісы “Алеся”, “Беларускі гістарычны часопіс”, “Бярозка”, “Маладосць”, “Народная асвета”, “Полымя”, “Родная прырода”, газеты “Звязда”, “Знамя юности”, “Зорька”, “Народная газета”, “Рэспубліка”, “Советская Белоруссия”, “Спортивная панорама” і інш.
Пастанова выданая на падставе ўказа прэзідэнта ад 17 мая 2011 года “Аб падтрымцы асобных сродкаў масавай інфармацыі і некаторых арганізацый”.
У 2017 годзе дзяржпадтрымка аказаная 26 выданням. Зараз з пераліку выключаныя часопісы “Вожык”, “Здравоохранение” і “Мастацтва”.