Павышаныя аклады некаторым катэгорыям медработнікаў

39

У прыватнасці павышаюцца тарыфныя аклады ўрачам-экспертам медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камісій (МРЭК), у тым ліку старшыням МРЭК, урачам-экспертам дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр медыцынскай экспертызы і рэабілітацыі” і загадчыку кансультатыўна-паліклінічнага аддзялення. Спецыялістам, якія маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, — на 50%, першую катэгорыю — на 40%, другую — на 30%.

Усталяваная даплата медыцынскім работнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную медыцынскую адукацыю, за выдачу (увядзенне) пацыентам, хворым на туберкулёз, процітуберкулёзных лекавых сродкаў і кантроль іх прыёму. У амбулаторных умовах дзяржаўных арганізацый аховы здароўя за кожнага пацыента такая даплата складзе 5% ад тарыфнай стаўкі 1-га разраду, але не больш за 10% у дзень незалежна ад колькасці пацыентаў; пры выхадзе (выездзе) медыцынскага работніка па месцы жыхарства (знаходжання) пацыента — 10% ад стаўкі 1-га разраду, але не больш за 20% у дзень незалежна ад колькасці пацыентаў.

Пастанова набудзе моц 28 снежня.

Паводле апошніх звестак Белстата, у лістападзе сярэдняя зарплата работнікаў аховы здароўя склала 648,4 рубля.

Як паведамлялася раней, 1 снежня на 15—25% былі павышаныя тарыфныя стаўкі асобным катэгорыям работнікаў бюджэтнай сферы. Павышэнне закранула работнікаў устаноў сацыяльнага абслугоўвання і культурна-асветных устаноў. На 25% былі павышаныя аклады прафесарска-выкладчыцкага складу ВНУ.

Поделиться ссылкой: