Пагадненне аб стварэнні адзінай візавай прасторы Беларусі і Расіі не будзе падпісанае да канца года

13

Гэта вынікае з інтэрв’ю статс-сакратара — намесніка міністра замежных спраў РФ Рыгора Карасіна газеце “КоммерсантЪ”.

“Мы актыўна працуем над гэтым дакументам. У нас ёсць агульнае разуменне важнасці стварэння адзінай візавай прасторы, але ёсць некаторыя тэхнічныя складанасці. Найбліжэйшым часам будуць кантакты экспертаў па гэтай тэме, і я спадзяюся, што мы ў самым пачатку года гэтую праблему вырашым”, — сказаў дыпламат.

Паводле яго слоў, задача № 1 — падпісаць дакумент да чэмпіянату свету па футболе, які пройдзе ў Расіі з 14 чэрвеня па 15 ліпеня 2018 года. “Разлічваю, што вырашым нават не да чэмпіянату, а да вясны. Гатоўнасць двух бакоў ёсць, ідзе прыцірка дэталяў. Не буду казаць пра падрабязнасці перамоў. Скажу толькі, што абодва бакі зацікаўленыя ў тым, каб як мага хутчэй стварыць міжнародна-прававую аснову для вырашэння візавага блока і адрэгуляваць парадак транзіту іншаземцаў з Расіі ў Беларусь і наадварот”, — заявіў Карасін.

Поделиться ссылкой: