
Як паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве МВФ у Мінску, са снежня місію фонду па Беларусі ўзначаліў намеснік начальніка аддзела краін Паўночна-Усходняй Еўропы еўрапейскага дэпартамента МВФ француз Жак Міньян.
Раней, з ліпеня 2015 года, місію МВФ у Беларусі ўзначальваў амерыканец Пітэр Долман.
Жак Міньян быў у складзе місіі МВФ, якая працавала ў Беларусі ў лістападзе гэтага года.
Нягледзячы на прыпыненне перамоў па крэдытнай праграме, паміж персаналам Міжнароднага валютнага фонду і беларускімі ўладамі захоўваецца дыялог. Дыскусіі працягваюцца, але пры гэтым бакі па-рознаму глядзяць на хуткасць неабходных рэформаў.