Святлана Алексіевіч наведае ў Вільнюсе прэм’еру спектакля, пастаўленага паводле яе кніг

24

Як паведаміла БелаПАН Алексіевіч, 3 студзеня яна будзе на прэм’еры, а 4 студзеня возьме ўдзел у прэс-канферэнцыі ў літоўскай сталіцы, бо пагутарыць з ёй хочуць шмат людзей.

Пісьменніца адзначыла, што рабочы матэрыял пастаноўкі яна не бачыла, але “цалкам давярае” рэжысёру Эймунтасу Някрошусу, які паставіў спектакль. Гэта першая пастаноўка Някрошуса ў маладзёжным тэатры пасля 26-гадовага перапынку.

У цэнтры спектакля — Святлана Алексіевіч, якую іграе актрыса Алдона Бендаўрытэ, яе асобу і падарожжа ў яе час, паведамляецца на сайце маладзёжнага тэатра. Пасля спектакля ў гледачоў будзе магчымасць абмеркаваць пастаноўку і пагаварыць з пісьменніцай.

Спектакль “Цынк” прэзентуе Дзяржаўны маладзёжны тэатр Літвы разам з тэатрам Meno Fortas. Кампазітар — Альгірдас Марцінайціс, мастак па сцэне — Марыус Някрошыус, мастак па касцюмах — Надзея Гульцяева.

Поделиться ссылкой: