Паводле яе слоў, снежань сёлета выдаўся не па-зімоваму цёплым. Увесь месяц утрымліваецца павышаны тэмпературны рэжым. Сярэдняя тэмпература паветра за мінулы перыяд месяца апынулася прыкладна на 3°С вышэйшай за кліматычную норму. “І гэтымі днямі разлічваць на снег і мароз не даводзіцца. У сувязі з цёплым надвор’ем снежнае покрыва, якое яшчэ захоўваецца па паўночна-ўсходняй палове краіны, працягне раставаць”, — паведаміла Рыбакова.

27 снежня, у сераду, чакаецца цёплае пераважна без ападкаў надвор’е. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, па паўночным усходзе на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 1 — плюс 4°С, максімальная тэмпература па рэспубліцы ў другой палове дня дасягне плюс 1—6°С.

28 снежня, у чацвер, у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам). Месцамі чакаецца туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 2 — плюс 4°С, максімальная тэмпература днём плюс 1—7°С, па паўднёвым захадзе краіны яна павысіцца да плюс 9°С.

29 снежня, у пятніцу, пад уплывам франтальных раздзелаў ноччу ў асобных раёнах, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у заходніх раёнах з мокрым снегам. Па паўночным усходзе рэспублікі на дарогах месцамі захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 — плюс 5°С, максімальная днём плюс 2—8°С.

30 снежня, у суботу, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег), слабы галалёд. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 3°С, максімальная днём мінус 1 — плюс 5°С.

31 снежня, у нядзелю, “чарговая сістэма атмасферных франтоў выкліча ў многіх раёнах рэспублікі ападкі (дождж, мокры снег)”. Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. У дзённыя гадзіны чакаецца парывісты вецер. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 3 — плюс 3°С, максімальная днём плюс 1—6°С, па паўднёвым захадзе краіны яна павысіцца да плюс 8°С.

1 студзеня, у панядзелак, ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём у асобных раёнах рэспублікі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ў навагоднюю ноч па рэспубліцы складзе ад мінус 2°С да плюс 4°С, максімальная тэмпература днём 0 — плюс 5°С.