Беларусь заняла восьмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн

14

Такі ж паказчык зафіксаваны ў Эстоніі. Наперадзе — Арменія, Узбекістан (па 2%), Грузія (1,1%), Казахстан, Кыргызстан, Украіна (па 0,9%) і Малдова (0,7%), сведчыць праведзены БелаПАН аналіз дадзеных нацыянальных органаў статыстыкі. Ніжэйшай была інфляцыя ў Літве, Таджыкістане (па 0,3%), Азербайджане, Расіі (па 0,2%) і Латвіі (0,1%). Традыцыйна няма месячных дадзеных аб дынаміцы цэн у Туркменістане.

Па росце спажывецкіх цэн у студзені—лістападзе 2017 года з паказчыкам 4,4% Беларусь заняла восьмае месца на тэрыторыі былога СССР (у студзені — сёмае месца з 0,9%; у студзені—лютым — дзясятае з 1,4%; у першым квартале — дзявятае з 1,7%; у студзені—красавіку — восьмае з 2,4%; у студзені—маі — сёмае з 2,7%; у першым паўгоддзі — сёмае з 3,4%; у студзені—ліпені — шостае з 3,3%; у студзені—жніўні — восьмае з 2,5%; у студзені—верасні — дзявятае з 2,7%; у студзені—кастрычніку — восьмае з 3,9%).

Наперадзе Украіна (12,5%), Узбекістан (11,5%), Азербайджан (7,4%), Малдова (6,8%), Казахстан, Таджыкістан (па 6,3%) і Грузія (5,5% ). У Літве цэны павялічыліся на 3,9%, у Эстоніі — на 3,8%, Кыргызстане — на 2,9%, Латвіі і Расіі — на 2,1%, Арменіі — на 1,1% (паказчыкі па Азербайджане, Грузіі , Узбекістане і Эстоніі разліковыя — дадзеныя нацыянальных органаў не апублікаваныя).

Па Туркменістане вядомая дынаміка цэн толькі за першае паўгоддзе (рост на 3,61%). Пры публікацыі інфармацыі за дзевяць месяцаў на сайце мясцовага дзяржкамітэта па статыстыцы адбыўся збой, які да гэтага часу не ліквідаваны.

У самаабвешчаным Прыднястроўі, якое мае ўласную фінансавую сістэму, цэны павялічыліся за 11 месяцаў 2017 года на 10,48% (у лістападзе — на 0,62%; ПМР, як і Туркменістан, прыводзіць дадзеныя з сотымі долямі працэнта).

У студзені—лістападзе 2016 года па росце цэн Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР (10,1%), па выніках года — таксама трэцяе (10,6%). Урад разлічвае, што ў 2017 годзе цэны павысяцца не больш чым на 9%, а намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Круты 23 мая заявіў, што цэны па выніках года могуць вырасці не больш чым на 5,5—6%, што стане самым нізкім паказчыкам ” за апошнія 20—25 гадоў”.

Поделиться ссылкой: