
114-кілаграмовая бронзавая шыльда ўжо ўстаноўлена, а ўрачыстае адкрыццё адбудзецца ў нядзелю, 24 снежня, а 13.00, па адрасе Мележа, 4, з боку трамвайных шляхоў.
Стварэнне мемарыяльнай шыльды ініцыяваў сябар паэта Глеб Лабадзенка, сродкі збіраліся на Талацэ. Аўтар шыльды – скульптар Ігар Засімовіч, ён жа і аўтар помніка-валуна Рыгору Барадуліну ў Вушачах.