Аб запуску праекта сёння абвесціць брытанскі прэм’ер Тэрэза Мэй, якая ў Варшаве бярэ ўдзел у штогадовым двухбаковым саміце, паведамілі ў канцылярыі.

Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, Мэй гатовая ўмацаваць супрацоўніцтва дзвюх краін, накіраванае на барацьбу з «расійскай дэзінфармацыяй». Гаворка, у прыватнасці, ідзе аб стварэнні «новых двухбаковых праектаў у галіне камунікацыі».

«Брытанія выдзеліць на гэтыя мэты пяць мiльёнаў фунтаў стэрлінгаў, Польшча выдзеліць столькі ж», — сказаў прадстаўнік канцылярыі.

У межах праекта плануецца падтрымаць «фінансаваны Польшчай тэлеканал «Белсат», які падае жыхарам Беларусі бесстароннія і сумленныя рэпартажы», дадаў суразмоўца.