Нагадаем, што экс-старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў не так даўно распавёў, што ў краіне ствараецца прыватны беларускамоўны ўніверсітэт “Альбарутэнія”. Ужо зарэгістраваны і яго юрыдычны адрас.

“Днямі будзем падаваць дакументы на рэгістрацыю назвы ўніверсітэта, – паведаміў ён. – Амаль гатовы статут, і пасля яго рэгістрацыі пачнецца самы складаны этап – атрыманне ліцэнзіі. На працягу наступнага года хочам усе гэтыя працэдуры завяршыць”.

Зінаіда Бандарэнка: Калі такая ўстанова запрацуе, гэта будзе вялікім шчасцем для ўсіх нас, бо нацыянальны ўніверсітэт павінен быць абавязкова, а размовы ідуць ужо даўно. Але ў мяне маюцца апасенні, што стварэнне такога ўніверсітэта будзе пад вялікім пытаннем.

РР: Не верыце, што ў ініцыятараў праекта хопіць сілаў прайсці ўсе ступені па стварэнні ВНУ?

Зінаіда Бандарэнка: Якраз-такі ў гэтым у мяне няма ніякіх сумненняў. Алег Трусаў – гэта вельмі апантаны і прабіўны чалавек, які пойдзе да канца, але ж справа ў іншым. Сама дзяржава можа ставіць перашкоды, каб такое адбылося. Бо дзяржаўная вышэйшая адукацыя і прыватная беларускамоўная – гэта будуць дзве непараўнальныя сістэмы. Вельмі хацелася б, безумоўна, каб нашы лепшые надзеі спраўдзіліся.

РР: Спадар Трусаў кажа, што бюджэт прыватнага ўніверсітэта запланаваны на ўзроўні 7-8 мільёнаў даляраў у год…
Зінаіда Бандарэнка: Грошы, магчыма, і можна было б знайсці, але ж усе мы памятаем, што здарылася з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтатам, які вымушаны быў эміграваць з Беларусі ў Вільню. Зараз, як я зразумела, мяч на полі дзяржаўных чыноўнікаў. Пабачым, што яны скажаць у адказ.