У маладзечанскай школе для бацькоў зрабілі платны ўваход на ранішкі

6

Гэтую сітуацыю пракаментавала дырэктар сярэдняй школы № 14 Каліна Капуцкая.

– Нічога страшнага і жудаснага я ў гэтым не бачу, – кажа дырэктарка, – ранішнікі ў школах платныя даўно. Кожная школа мае права аказваць платныя адукацыйныя паслугі. Паказ канцэрта – гэта таксама выхаваўчая праца калектыва нашых педагогаў. Таму і ўстанавілі сімвалічны кошт рубель і дваццаць капеек.

Каліна Віктараўна кажа, што адпаведны прэйскурант на паслугі школа атрымала ў аддзеле адукацыі Маладзечанскага райвыканкама.

– Грошы мы не збіраем, як мне давялося пачуць, а ўсё афіцыйна прабіваем праз касу. У цэнтры дзіцячай творчасці “Маладзік” уваход на ранішнікі каштуе 5 рублёў, у Лядовым палацы – 25. Пра іх кошты бацькі ж не ўзрушаюцца?

– А куды пойдуць гэтыя грошы?

– На пашыў касцюмаў, на тое, каб напоўніць мех нашага Дзеда Мароза цукеркамі, сувенірамі, якія атрымаюць дзеці падчас ранішнікаў. На салодкі стол для ўдзельнікаў канцэрта.

Ільготы ж для шматдзетных сем’яў і сем’яў, у каторых выхоўваюцца дзеці-інваліды, кажа дырэктарка, будуць.

– Ініцыятыва з платнымі ранішкамі цалкам належыць 14 школе?

– Не, я мяркую, што так будуць рабіць і іншыя школы.

Поделиться ссылкой: