Мітрапаліт Кандрусевіч: Умова для візіту папы ў Беларусь — несупраціў праваслаўнай царквы

70

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пасьля каляднага віншаваньня адказаў на пытаньне Свабоды наконт верагоднасьці візыту папы Рымскага ў Беларусь.

«Толькі Бог ведае, калі папа наведае Беларусь. Умовы для візыту папы — несупраціў праваслаўнай царквы, — адзначыў Тадэвуш Кандрусевіч. — Мітрапаліт Павал вітаў удзельнікаў форуму, стасункі добрыя. Але патрэбная афіцыйная заява. Дарога праціраецца, але ня ведаю, калі Папа прыедзе».

Паводле ягоных словаў, пакуль няма канкрэтыкі адносна анансаванага наведваньня папам Літвы.

«У 2018 годзе спаўняецца 25 гадоў, як папа Ян Павал II наведаў Літву — першую постсавецкую краіну. Калі папа Францішак усё ж прыедзе ў Літву, каталіцкі касьцёл Беларусі будзе арганізоўваць туды пілігрымкі», — сказаў каталіцкі мітрапаліт.

Поделиться ссылкой: