У Мінску збярэцца Калядны Спеўны сход

194

Арганізатары абяцаюць шмат сюрпрызаў і святочны настрой: конкурс на выкананне каляднай песні пры падтрымцы symbal.by і выступ запрошанага палескага гурта “Вытокі” з вёскі Дзятлавічы.

Традыцыйна, удзельнікі Спеўнага сходу разам з Сержуком Доўгушавым развучаць беларускія калядныя спевы і паўдзельнічаюць у сапраўдным калядным абрадзе.

Уваход на Спеўны Сход вольны!

Спеўны сход – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.

Даведацца больш на «Талацэ».

Поделиться ссылкой: