Палата прадстаўнікоў прыняла ў двух чытаннях праект бюджэту фонду сацабароны насельніцтва на 2018 год

18

Як заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, праект бюджэту фонду сфармаваны “з улікам чаканага выканання бюджэту ў гэтым годзе, а таксама зыходзячы з кансерватыўнага сцэнарыя сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны у 2018 годзе”.

Агульная сума даходаў фонду запланаваная ў 13 млрд 581,5 млн рублёў. Найбольшая ўдзельная вага ў структуры ўзносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне займаюць абавязковыя страхавыя ўзносы — 11 млрд 843,1 млн рублёў. Таксама ў даходную частку бюджэту фонду ўключаныя ўзносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне ў 114,9 млн рублёў.

Непадатковыя даходы бюджэту фонду складаюць 207,8 млн рублёў за кошт размяшчэння сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання ва ўпаўнаважаным банку і іншых непадатковых даходаў. Агульная сума субвенцый на пакрыццё расходаў, фінансаванне якіх згодна з заканадаўствам ажыццяўляецца з рэспубліканскага бюджэту, складае 1 млрд 415,8 млн рублёў.

Расходная частка бюджэту фонду сацабароны складзе 13 млрд 393,5 млн рублёў. Асноўная сума расходаў будзе накіроўвацца на пенсійнае забеспячэнне — 75,86%, або 10 млрд 159,8 млн рублёў. На выплату дапамог па часовай непрацаздольнасці, мацярынстве, сямейных і іншых відаў дапамог плануецца накіраваць 3 млрд 17,5 млн рублёў.

Бюджэт фонду сацабароны на 2018 год сфарміраваны з перавышэннем даходаў над выдаткамі на 188 мільёнаў рублёў за кошт сродкаў прафесійнага пенсійнага страхавання.

Поделиться ссылкой: