
Як паведаміў старшыня журы Мікола Купава, у пераліку наступныя творчыя калектывы з розных куткоў Беларусі.
Аршанская сярэдняя школа № 20
Берасьцейская дзіцячая школа выяўленчых мастацтваў імя Алонцава
Гарадзенская дзіцячая мастацкая школа
Менская гарадзкая мастацкая гімназія-каледж
Менскі мастацкі каледж імя Глебава
Рэспубліканская гімназія-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка
Рэспубліканскі цэнтар дзіцячай творчасьці
Узорная студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасьці «Крынічка»
Выстава, на якой будуць экспанавацца працы ляўрэатаў, распачнецца 22 сьнежня ў актавай залі менскага Палацу мастацтва.
Паводле Міколы Купавы, перад юнымі мастакамі выступіць старшыня Баларускага саюзу мастакоў Рыгор Сітніца, сябры журы, а таксама ганаровыя ўдзельнікі ўрачыстасьці. Пасьля гэтага адбудзецца цырымонія ўганараваньня пераможцаў.
Лягічным завяршэньнем імпрэзы стане ўскладаньне кветак да помніка беларускаму першадрукару ля будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.