Пра гэта ён заявіў 18 снежня, калі прымаў з дакладам старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча.

“Я планую паслухаць справаздачы ўсіх сілавых структур, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба. — Некаторыя сілавыя структуры мы вельмі сур’ёзна будзем правяраць па выніках гэтага года, у тым ліку Мінабароны”.

Падчас сустрэчы з Наскевічам кіраўнік дзяржавы цікавіўся сітуацыяй у Следчым камітэце пасля аптымізацыі, а таксама расследаваннем шэрагу рэзанансных крымінальных спраў.

Як вядома, сёлета беларускае войска трапіла пад пільную ўвагу грамадства, праваахоўнікаў пасля гібелі салдата Аляксандра Коржыча.