У Гродне ўрачыста адкрылі шыльду ў гонар Тадэвуша Касцюшкі

75

На ёй маецца надпіс “Тадэвушу Касцюшку. Удзячныя нашчадкі” на польскай, беларускай і англійскай мовах. На мерапрыемстве прысутнічалі кіраўнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Вярсоцкі і Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Яраслаў Ксёнжэк.

Аляксандр Вярсоцкі, які выступаў па-беларуску, заўважыў: “У гэтым годзе ў Рэспубліцы Беларусь некалькі славутых дат… Безумоўна, сярод славутых сыноў, якіх нарадзіла Беларуская зямля велічная постаць Тадэвуша Касцюшкі”. Галоўны ідэолаг Гродзенскай вобласці назваў Тадэвуша Касцюшку “чалавекам свабоды”, у тым ліку дзякуючы якому Беларусь, Польшча і ЗША “могуць самі вызначаць свой кірунак”.

Яраслаў Ксёнжэк адзначыў, што шматлікія народы маюць права на Тадэвуша Касцюшку, паколькі жыццё яго як вайскоўца і палітычнага дзеяча прайшло ў розных краінах. Але ён у першую чаргу, яднае палякаў і беларусаў.

Тадэвуш Касцюшка нарадзіўся ў 1746 годзе на тэрыторыі Беларусі. Удзельнік вайны за незалежнасць Паўночнаамерыканскіх калоній ад Брытаніі, нацыянальны герой ЗША, узнагароджаны вышэйшым ордэнам гэтай краіны, кіраўнік паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць руска-прускай акупацыі. Памёр 15 кастрычніка 1817 года ў Швейцарыі.

На здымках: Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, Аляксандр Вярсоцкі, Яраслаў Ксёнжэк. Фота аўтара.

 

Поделиться ссылкой: