Нават на ўчорашнім святочным прыёме, які ладзіла амбасада Швецыі з нагоды святкавання Дня святой Люсіі, знакамітаму барду давялося тлумачыць, што адчувае ён сябе гэтак жа добра, як і выглядае.

“Не ведаю, адкуль пайшла гэта плётка пра мае праблемы са здароўем, — сказаў Віктар “Народнай Волі”.Нармальна я сябе адчуваю! Вы толькі паглядзіце на мяне – ну хіба скажаш, што нешта не так?”.

Трэба адзначыць, што выгляд у артыста сапраўды быў квітнеючым.

А вось які аптымістычны фотаздымак Віктар змясціў на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках пасля таго, як яму пачалі тэлефанаваць з пажаданнямі хутчэйшага выздараўлення.

“Чуткi aб маiм iнфаркце перабольшаныя! Я жывы ды здаровы!”, — не перастае тлумачыць Віктар.

“Ну і дзякуй Богу! – падтрымліваюць Шалкевіча сябры. — Ты патрэбен Беларусі і не маеш права ні на якія інфаркты”.

Сапраўды, дай Бог, каб здароўе не падводзіла!

Дарэчы, напачатку лютага наступнага года Віктару Шалкевічу “стукне” 59 гадоў.

На 10 лютага на сцэне канцэртнай залы “Мінск” запланаваны ягоны канцэрт “З вышыні гадоў…”