У Мінску будзе памятная дошка народнаму паэту Рыгору Барадуліну (фота)

34

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў Глеб Лабадзенка. Менавіта ён ініцыяваў збор сродкаў на гэты праект. Лабадзенка інфармуе, што “дошка атрымала ўсе неабходныя ўзгадненні і ўжо адліваецца”. Яе аўтар — скульптар Ігар Засімовіч.

У Мінску будзе памятная дошка народнаму паэту Рыгору Барадуліну (фота)
Фота: Глеб Лабадзенка

Дарагія сябры, хто ахвяроўваў на дошку на менскі дом Барадуліна! З радасцю паведамляю, што дошка атрымала ўсе неабходныя ўзгадненні і ўжо адліваецца. Скульптар, як і на намагільным валуне, шаноўны Ігар Засімовіч. Валянціна Міхайлаўна Барадуліна высока ацаніла дошку і партрэт. Да Калядаў плануем урачыста адкрыць! Усім, хто ахвяроўваў, буду паведамляць дзень і час праз мэйл. Таксама буду інфармаваць тут. Дзякуй усім яшчэ раз!

Поделиться ссылкой: