Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да лідараў прафсаюза РЭП працягнулі на два месяцы

24

Пра гэта Фядыніч паведаміў БелаПАН.

Нас афіцыйна ніхто не знаёміў з рашэннем, аднак з улікам таго, што выклікі да следчага працягваюцца, расследаванне справы прадоўжанае“, — адзначыў Фядыніч.

Паводле слоў лідара прафсаюза, апошняя сустрэча са следчым адбылася 4 снежня. “Пакуль нічога новага — размовы пра ўсё і ні пра што. Калі з’явіцца інфармацыя, якую можна выдаваць без супярэчнасці з падпісанымі паперамі — мы адразу паведамім“, — падкрэсліў ён.

Як паведамлялася, Фядыніч і Комлік праходзяць як падазраваныя па справе па ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў) КК Беларусі, іх абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Справу прафактывістаў, распачатую КДК у жніўні, расследуе Следчы камітэт. Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з заявай, у якой заклікалі ўлады спыніць крымінальны пераслед Фядыніча і Комліка.

Справу ў дачыненні да кіраўніцтва РЭП беларускія праваабаронцы параўноўваюць са справай кіраўніка закрытага ўладамі ў 2003 годзе цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, якая была распачатая ў 2011 годзе.

Праваабарончыя арганізацыі таксама заявілі, што патрабуюць спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да Фядыніча і Комліка. Патрабаванне аб закрыцці справы і зняцці з яе фігурантаў абвінавачанняў утрымліваецца і ў заяве, прынятай 2 снежня на з’ездзе Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў.

Поделиться ссылкой: