З новага года тэхагляд не трэба будзе праходзіць паўторна пры змене ўладальніка аўтамабіля

35

Як паведамляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, адпаведную пастанову — № 933 — прыняў 6 снежня Савет міністраў. Дакументам скарэкціраваны пералік выпадкаў, пры якіх работнік УП “Белтэхагляд” пераносіць адзнаку ў дакумент (сертыфікат) аб праходжанні дзяржтэхагляду.

Так, адзнака пераносіцца пры:

-ўнясенні змяненняў у пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку (тэхпашпарт);

-выдачы дубліката пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку; выдачы новага дакумента (сертыфіката) аб праходжанні дзяржтэхагляду;

-дзяржрэгістрацыі транспартнага сродку новым уласнікам у перыяд дзеяння дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Асноўная ўмова для пераносу гэтай адзнакі пацвярджэнне факту выдачы дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху.

Пастанова набудзе моц 1 студзеня 2018 года.

Поделиться ссылкой: