Здарэнне адбылося 11 снежня каля 14-й гадзіны. 60-гадовы раней судзімы мужчына ў сваім доме выпіваў разам з былой жонкай, малодшай за яго на тры гады. Хоць і разведзеныя, пенсіянеры працягвалі пражываць разам, паведамляе прэс-служба МУС.

Падчас сваркі мужчына абліў былую жонку бензінам і падпаліў. Жанчына шпіталізаваная.

Мужчыну затрымалі. На яго пачалі крымінальную справу за замах на забойства.