Марыя Мамашук на паўгода “выключылася з барацьбы”

22

Марыя Мамашук, якая ў спаборніцтвах па вольнай барацьбе заваявала на Гульнях у Бразіліі “серабро”, падчас апошняга чэмпіяната свету атрымала сур’ёзную траўму.

“Дыягназ урачоў быў такі –  разрыў крыжападобнай звязкі, – распавядае спартсменка. – У Мінску зрабілі аперацыю, якая доўжылася каля паўтары гадзіны. Дзякуй Богу, што ўсё прайшло нармальна, і зараз я аднаўляюся”.

Па словах суразмоўцы, зараз яна трэніруецца ў “рэжыме лайт”, але на дыван пакуль не выходзіць.

“Медыкі кажуць, што аднаўленне зойме каля паўгода, хаця я думаю, што раней пачну паўнацэнна трэніравацца, — дадае яна. – Пакуль хаджу ў трэнажорную залу, распрацоўваю нагу. Адно добра — больш вольнага часу з’явілася…”

Дарэчы, у гэтым годзе Марыя Мамашук амаль месяц правяла ў Індыі. Яе і яшчэ адну беларускую спартсменку Васілісу Марзалюк… купілі на аўкцыёне ў Індыйскую лігу.

“Спонсар купіў мяне за 42 тысячы долараў, – кажа прызёрка Алімпіяды. – Гэтыя грошы аддаюць спартсмену, але з улікам таго, што вылічылі падаткі, на рукі атрымала каля 30 тысяч. Там быў неверагодна цікавы турнір, які больш нагадваў шоу. Хаця, натуральна, усе змагаліся, як на звычайных спаборніцтвах”.

Поделиться ссылкой: