Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

10 сьнежня пачалося вылучэньне кандыдатаў на выбары мясцовых саветаў 18 лютага 2018 году.
10:34 12 снежня 2017
51
Памер шрыфта
Фото: RFE

«Гавары праўду» пачала збор подпісаў

Кампанія «Гавары праўду» хоча стварыць каля 180 ініцыятыўных груп — гэта найбольш з дэмакратычных партыяў і рухаў. Лідэры кампаніі таксама ўдзельнічаюць у выбарах. Тацяна Караткевіч будзе змагацца за месца ў гарсавеце Менску. Яна абрала Заслаўскую акругу — тамсама, дзе яна балятавалася на выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2012 годзе. Андрэй Дзьмітрыеў пазмагаецца за месца ў Менскім абласным савеце. Ён цяпер жыве ў вёсцы Воўкавічы і балятуецца ў Фаніпальскай выбарчай акрузе.

Кіраўнік выбарчага штабу Сяргей Вазьняк кажа, што кандыдаты кампаніі могуць вылучацца толькі праз збор подпісаў.

«І некаторыя вырашылі не адкладваць гэтую справу. Першай 93 подпісы выбарнікаў пры неабходных 75 сабрала ў нядзелю наша вядомая актывістка Тацяна Гутарава. Яна балятуецца ў гарадзкі савет Бабруйску», — адзначае ён.

Кандыдаты ад АГП балятуюцца адразу ў два саветы

«Прыярытэтам для Аб’яднанай грамадзянскай партыі стане вылучэньне аднаго і таго ж кандыдата ў два саветы адначасова: гарадзкі і абласны», — кажа намесьнік старшыні партыі Васіль Палякоў.

На яго думку, гэта адкрывае падвойныя магчымасьці, у тым ліку і інфармацыйныя.

АГП падала больш за 20 заявак на рэгістрацыю ініцыятыўных груп. Частка актывістаў скарыстаецца вылучэньнем ад партыі, калі пройдуць партыйныя сходы і канфэрэнцыі.

Партыя БНФ робіць стаўку на моладзь

Асноўная задача на гэтых выбарах — абкатаць моладзь, кажа старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў.

«З паўсотні патэнцыйных кандыдатаў пераважная бальшыня — маладыя людзі. Аднак ім трэба і прыклад паказваць. Таму я асабіста балятуюся ў Магілёўскі абласны савет па Шклоўскай гарадзкой выбарчай акрузе. У раённы савет я не зьбіраюся, бо мяне і так кожны ў Шклове ведае. А за месца ў абласным савеце буду змагацца», — адзначае ён.

Рух «За свабоду» абірае Менск

Самая моцная група кандыдатаў — у Менску, кажа кіраўнік руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч.

«Мы маем у сталіцы 10 прэтэндэнтаў. Усе яны ўжо пачалі збор подпісаў. У тым ліку і я. У мяне Акадэмічная акруга. Гэта тая ж самая аўдыторыя выбарнікаў, зь якой я працаваў летась падчас кампаніі ў Палату прадстаўнікоў», — адзначае лідэр «За свабоду».

БХД аддае прыярытэт рэгіяналам

Незарэгістраваная партыя Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі аддае перавагу актывістам, якія ўжо працавалі ў сваім рэгіёне. Як тлумачыць сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, усяго будзе каля сотні кандыдатаў.

«Абсалютная бальшыня зь іх і раней праводзілі тут розныя кампаніі. Іх добра ўсе ведаюць, і яны маюць усю інфармацыю пра спэцыфіку сваіх рэгіёнаў. Таму, калі б выбары былі чэснымі і сумленнымі, то мы мелі б даволі шмат дэпутатаў», — паведаміў Рымашэўскі.

Сустаршыні БХД самі не вылучаюцца. Яны будуць даверанымі асобамі ў некалькіх дзясяткаў кандыдатаў.

«Справядлівы сьвет» пераарыентаваўся на сельсаветы

Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» на гэтых выбарах будзе вылучаць сваіх кандыдатаў ня толькі ў абласныя і гарадзкія саветы, але і ў сельскія і пасялковыя.

Як кажа кіраўнік партыйнага выбарчага штабу Валер Ухналёў, так робіцца ўпершыню.

«Практыка папярэдніх выбараў паказала — знайсьці ахвотных балятавацца ў сельсавет цяжка ня толькі апазыцыі, але і ўладзе. Таму паспрабуем зьмяніць тактыку — «апусьцімся» на самы нізкі узровень і паглядзім, што з гэтага атрымаецца», — кажа

Што далей?

Вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты працягнецца да 8 студзеня. Кандыдатаў могуць вызначаць палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі, а таксама грамадзяне шляхам збору подпісаў.

Аўтар: Уладзімер Глод 
Крынiца: Радыё Свабода
Тэмы:, ,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

16 студзеня 2018

США обнародуют новый санкционный список россиян 29 января

Точное число граждан России, подпавших под новые санкции Вашингтона, пока неизвестно. Соответствующий доклад будет опубликован в конце января.
12 студзеня 2018

Зачем начальник резиденции президента идет в депутаты?

Иван Бобровский работает начальником официальной резиденции президента Республики Беларусь «Озерный». Он работает в государственном учреждении «Главное управление по обслуживанию дипломатического корп
9 студзеня 2018

В Беларуси начинается регистрация кандидатов в депутаты

Регистрация кандидатов в депутаты местных Советов 28-го созыва начинается в Беларуси 9 января. Она продлится по 18 января включительно.