Беларусь на 6-м месцы сярод краін з найніжэйшымі заробкамі ў Еўропе

30

Такія звесткі публікуе Еўрарадыё са спасылкай на аналітычны цэнтр Texty.org.ua. Паводле праведзенага даследавання, сярэдні заробак у Беларусі пасля выплаты падаткаў складае 320 еўра.

Ачольвае антырэйтынг заробкаў Украіна — там атрымліваюць у сярэднім па 190 еўра “чыстымі”. На другім месцы Малдова — 216 еўра, на трэцім — Азербайджан — 232 еўра. Затым ідуць Арменія — 251 еўра і Грузія — 293 еўра.

У Расіі зарабляюць у сярэднім 474 еўра, у Польшчы — 748 еўра. Дадзеных па суседніх з Беларуссю краінах Балтыі ў даследаванні няма.

Сярэдні заробак “бруднымі” ў Беларусі за кастрычнік склаў 841 рубель.

Поделиться ссылкой: