Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Адказ на гэтае пытанне паспрабавалі даць супрацоўнікі зарэгістрванага ў Кіеве праваабарончага цэнтра “Прававая дапамога насельніцтву” у сваім новым інфармацыйна-аналітычным даведніку “Сямейны юрыст”.
10:47 9 снежня 2017
507
Памер шрыфта
Алег Волчак. Фота аўтара.

У інтэрв’ю для “Народнай Волі” кіраўнік “Прававой дапамогі насельніцтву” Алег Волчак адзначыў.

На сённяшні дзень, калі ў Беларусі значная колькасць людзей ледзьве зводзіць канцы з канцамі, не кожны, хто трапіў у нейкую праблемную сітуацыю, звязанаю з парушэннем уласных правоў ці парушэннем закона, можа дазволіць сабе займець кваліфікаванага адваката. Гэта дорага, бо простая кансультацыя можа каштаваць ад 25 да 30 рублёў. Таму мы, супрацоўнікі “Прававой дапамогі насельніцтву”, вырашылі выпусціць інфармацыйна-прававы даведнік “Сямейны юрыст”. Гэтая кніга дазволіць людзям зэканоміць грошы на адвакаце. У цяперашнім беларускім грамадстве сітуацыя складаецца так, што не ўсе ведаюць пра свае правы. Не ўсе ведаюць, як правільна весці перапіску с дзяржаўнымі органамі, куды звяртацца, як правільна пісаць звароты.

Кніга“Сямейны Юрыст” скіраваная на ліквідацыю прававой непісьменнасці ў людзей, мы хочам, каб людзі самі навучыліся адстойваць сябе ў законным рэчышчы.

— На якіх прававых аспектах зроблены акцэнт у “Сямейным юрысце”?

— Змест кнігі падказала нам жыццё, мы прааналізавалі найбольш актуальныя прававыя праблемы, з якімі найчасцей сутыкаюцца беларусы, і вылучылі іх у асобныя групы. Кніга складаецца з двух дзясяткаў артыкулаў на самыя розныя тэмы, пачынаючы ад таго, як правільна звярнуцца ў дзяржаўны орган і сканчваючы правамі чалавека пры выкліку ў міліцыю, пракуратуру ці КДБ.

Акрамя таго, у выданні сабраны артыкулы на самыя розныя тэмы. Напрыклад: “Што такое кніга скаргаў і прапановаў”, “Як пазбегнуць тыповых памылак , трапіўшы пад адміністрацыйны пераслед?”, “На што маюць і не маюць права ахоўнікі крамаў”, “Што рабіць, калі вы пацярпелі ад дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі?”, “Што павінен ведаць прызыўнік?” і іншыя.

Лічу, што гэты дапаможнік павінен быць у бібліятэцы кожнага грамадзяніна Беларусі, бо, на вялікі жаль, сітуацыя з правамі чалавека ў нашай краіне пакідае жадаць лепшага.

Адзначым, што сярод аўтараў “Сямейнага юрыста” – вядомыя ў нашай краіне людзі. Людзі, якія і сапраўды ведаюць беларускія законы, а таму могуць даць кампетэнтную кансультацыю пра тое, як і што правільна рабіць у той ці іншай прававой сітуацыі. Аўтарамі артыкулаў для кнігі сталі заслужаны юрыст Беларусі Міхаіл Пастухоў і былы адвакат Аляксандра Казуліна – Ігар Рынкевіч, супрацоўнік міліцыі Іван Крук і іншыя.

— Друкаваны варыянт кнігі, на вялікі жаль, выйшаў зусім маленькім накладам, — гаворыць Алег. — Бо рабілася гэта за ахвяраванні неабыякавых людзей. Але, безумоўна ёсць электронны варыянт выдання. Для таго, каб яго атрымаць, кожны ахвочы можа знайці старонку “Прававой дапамогі насельніцтву” у сацыяльных сетках. Пастараемся дапамагчы кожнаму. — сказаў Алег Волчак.

Тэмы:, ,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

12 студзеня 2018

“Давілі ў камеры клапоў…” — Наталля Гарачка выйшла з Акрэсціна

Пасля пятнаццацісуткавага адміністрацыйнага арышту на волю выйшла актывістка і праваабаронца Наталля Гарачка.
5 студзеня 2018

Олег Волчек обратился к Валерию Малашко

Правозащитник просит министра здравоохранения провести служебное расследование по факту помещения активистки Галины Логацкой на принудительное обследование в стационарное психиатрическое отделение Рес

Што не так з беларускім правам на мірны сход?

Беларускі закон аб масавых мерапрыемствах абмяжоўвае права на мірныя сходы і сурова пераследуе ўдзельнікаў мірных акцый.