У Бабруйску афіцэр міліцыі, які нядаўна быў у закладніках, выйграў суд у блогера

13

Суд Бабруйскага раёна і Бабруйска прызнаў, што Жалноў распаўсюдзіў звесткі, якія маюць абразлівы характар, не адпавядаюць сапраўднасці, ганьбяць гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Іск падавалі першы намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Аляксандр Васільеў (нядаўна падчас нападу на банк у Магілёве менавіта ён добраахвотна пайшоў у закладнікі) і маёр міліцыі з Бабруйска Яўген Сераштанаў. Гэтаму папярэднічала службовая праверка, якую праводзіла абласная міліцыя.

Суд задаволіў патрабаванні міліцыянераў. Жалноў мусіць заплаціць кожнаму з іх па 3 тысячы рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Афіцэры ўжо заявілі, што гэтыя грошы збіраюцца перавесці на разліковы рахунак Магілёўскага дзіцячага хоспіса. Паводле рашэння суда, блогер на працягу трох дзён з моманту ўступлення рашэння ў законную сілу мусіць выдаліць відэаролік, інфармуе Еўрарадыё са спасылкай на сайт uvd.mogilev.by.

У Жалнова ёсць 10 дзён, каб абскардзіць прысуд.

Поделиться ссылкой: