Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Мінску названы лаўрэат прэміі імя Наталлі Арсенневай за найлепшую кнігу паэзіі.
10:48 7 снежня 2017
25
Памер шрыфта
Фота: "Новы Час"

“Ад сёння прэмія стане штогадовай, і ва ўсіх майстроў паэтычнага слова будзе магчымасць на яе намінавацца, а можа і атрымаць. Сёлета усе восем намінантаў годныя прэміі і я шчыра спачуваю сябрам журы, якія сталі перад цяжкім выбарам. Хацелася б, каб кожны год былі такія яскравыя творы і такі цяжкі выбар у журы”, — адзначыў старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, піша «Новы Час«.

Падчас імпрэзы кожны з лаўрэатаў атрымаў магчымасць прачытаць свой верш і выступіць з прамовай. Адзін з фіналістаў Уладзімір Някляеў сказаў, што прачытаў усе кнігі, што падаваліся на прэмію і перакананы, што у гады яго маладосці кожная з намінаваных на прэмію кніг была б сапраўднай падзеяй.

“Адбываецца неймаверная рэч. Пры тым, што зараз адбываецца ў Беларусі, беларуская літаратура не толькі жыве, але і якасна пераўзыходзіць шмат з таго, што рабілі папярэднікі. Нідзе ў Беларусі зараз няма прагрэсу, але тут відавочны рух наперад, што ёсць зарукай нашага жыцця ў будучыні”, — сказаў Уладзімір Някляеў.

Намінанты (альбо Лявон Баршчэўскі, калі яны адсутнічалі) працягвалі чытаць вершы са сваіх кніг. Сваімі успамінамі пра Наталлю Арсенневу падзяліўся Уладзімір Арлоў.

Кульмінацыя паступова нарастала. Нарэшце абвясцілі лаўрэата. Прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігу “Толькі вершы” атрымаў выбітны паэт і палітык Уладзімір Някляеў.

“Спадзяюся, што час які мы пражываем, не пройдзе марна, бо ў ім ёсць беларуская літаратура!” — зазначыў па атрыманні прэміі Уладзімір Някляеў.

Напрыканцы імпрэзы Зміцер Вайцюшкевіч выканаў нізку сваіх песень.

У складзе журы прэміі сёлета працавалі вядомыя літаратары, перакладчыкі і літаратуразнаўцы — Ірына Багдановіч, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Глазаў, Вальжына Морт і Ціхан Чарнякевіч. Імпрэзу вёў шоўмэн Усевалад Сцебурака.

У шортліст прэміі прэмии акрамя Уладзіміра Някляева таксама трапілі: Віктар Жыбуль з кнігай «Дзяцел і дупло», Ганна Комар («Страх вышыні»), Наста Кудасава («Маё невымаўля»), Сяргей Прылуцкі («Патрыятызм для чайнікаў»), Міхась Скобла («Камізэлька для месяца»), Андрэй Хадановіч («Цягнік Чыкага-Токіё»), Юлія Цімафеева («Цырк»). Фіналісты атрымалі памятныя дыпломы.

Літаратурная прэмія імя аўтаркі знакавага верша “Магутны Божа” Наталлі Арсенневай заснаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў, Беларускім ПЭН-цэнтрам і Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” пры спрыянні Фонду культуры і адукацыі Орса-Рамана і Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі. Сёлета прэмія будзе ўручаеццца ўпершыню, але плануецца, што яна стане штогадовай.

Больш фота тут

Тэмы:, , ,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

5 снежня 2017

Найлепшая кніга паэзіі будзе ўганараваная прэміяй Арсенневай

Каляды зусім блізка - самы час крыху запаволіцца і настроіцца на святочны лад. Прапануем зрабіць гэта разам з цудоўнымі беларускімі паэтамі і музыкамі ў цёплай сяброўскай атмасферы.
22 лістапада 2017

Кароткі спіс прэміі імя Наталлі Арсенневай

Журы прэміі імя Наталлі Арсенневай вызначылася з кароткім спісам прэтэндэнтаў на ўзнагароду за найлепшую кнігу паэзіі.  

У Мінску будзе памятная дошка народнаму паэту Рыгору Барадуліну (фота)

У Мінску будзе памятная дошка народнаму паэту Рыгору Барадуліну (1935 — 2014). Яе плануецца адкрыць на доме па вуліцы Мележа, дзе ён жыў, яшчэ да Калядаў.