Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Палата прадстаўнікоў 7 снежня ўхваліла пагадненне пра бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Ганконгам — спецыяльным адміністратыўным раёнам Кітайскай Народнай Рэспублікі.
12:25 7 снежня 2017
44
Памер шрыфта
Фота: votpusk.ru

Згодна з ім, грамадзяне Беларусі могуць безвізаў прыязджаць у Ганконг і знаходзіцца там да 14 дзён. Такімі ж правамі змогуць карыстацца грамадзяне Ганконгу ў Беларусі.

Гэты дакумент у парламенце прадстаўляў намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас. Адзіным адмоўным вынікам пагаднення МЗС бачыць тое, што консульскія зборы з грамадзян Ганконгу скароцяцца на 6500 еўра ў год.

Колькі беларусаў ездзяць штогод у Ганконг і колькі грамадзян Ганконгу наведвае Беларусь, чыноўнік адказаць не змог.

Па словах Дапкюнаса, экспарт Беларусі ў Ганконг складае 6 млн долараў у год. Гэта пераважна высокатэхналагічныя тавары.

Бязвізавы рэжым, на думку прадстаўніка МЗС, дапаможа прыцягнуць у нашу краіну інвестараў і турыстаў з Ганконгу.

Крынiца: Еўрарадыё
Тэмы:, ,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

13 снежня 2017

Является ли Беларусь социальным государством?

«Доходы населения упали, и люди с заработком в 300 долларов смотрят на тех, кто зарабатывает 1000 долларов, как на богатых».
12 снежня 2017

Минск не хочет в ЕС, ему бы «деполитизированного прагматизма»

Три дня в Минске около 80 экспертов, дипломатов и чиновников рефлексировали на тему Евросоюза и «Восточного партнерства».
11 снежня 2017

Беларусь на 6-м месцы сярод краін з найніжэйшымі заробкамі ў Еўропе

Беларусь трапіла на 6-е месца ў спісе краін Еўропы з найніжэйшымі заробкамі.