Беларусь не плануе пераносіць сваё пасольства з Тэль-Авіва ў Іерусалім

13

“Беларусь пацвярджае сваю пазіцыю аб прыхільнасці рашэнням ААН на прынцыпах палесціна-ізраільскага ўрэгулявання, уключаючы статус Іерусаліма, — сказаў Мірончык. — Мы зыходзім з таго, што гэтае пытанне павінна вырашацца ў фармаце прамых перамоў уцягнутых бакоў на наяўнай міжнароднай прававой аснове, у поўнай адпаведнасці з дзейнымі рэзалюцыямі Савета бяспекі ААН і раней заключанымі пагадненнямі”.

Паводле слоў Мірончыка, пытанне пераводу беларускага пасольства “можа разглядацца ва ўвязцы з паспяховым завяршэннем мірнага працэсу і знаходжаннем узаемапрымальнага рашэння па канчатковым статусе Іерусаліма”.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб прызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля і пераносе туды пасольства Злучаных Штатаў, як ён і абяцаў падчас сваёй перадвыбарнай кампаніі. “Я вырашыў, што зараз прыйшоў час афіцыйна прызнаць Іерусалім сталіцай Ізраіля”, — заявіў кіраўнік Белага дома 6 снежня ў сваім спецыяльным звароце.

Ён нагадаў, што ЗША больш за 20 гадоў адмаўляліся ад гэтага кроку, мяркуючы, што ён нашкодзіць мірнаму працэсу ў рэгіёне. Паводле слоў Трампа, нягледзячы на гэта, Ізраіль і Палесціна не наблізіліся да перамір’я. “Будзе глупствам меркаваць, што, дзейнічаючы згодна з аналагічнай формулай, можна дамагчыся лепшых вынікаў”, — дадаў ён.

Поделиться ссылкой: