Чаму менавіта мужчынскія песні? Бо ў межах праекта  Традыцыя / Tradycyja выходзіць першы дыск серыі з запісамі, выкананымі аўтэнтычнымі спевакамі. Падобная серыя дыскаў ужо існуе ў Польшчы і ў суседніх краінах, а цяпер з’явіцца і на Беларусі.

Чаго чакаць падчас сходу?

·   Выступу мужчынскага фолк-гурта “РАДА” – выканаўца традыцыйных рэгiянальных мужчынскix спеваў. Асноўная частка рэпертару сабраная ўдзельнікамі “РАДА” падчас уласных экспедыцый. Творчасць гурта скiравана на распаўсюд ды адраджэнне традыцыйнай спеўнай i музычнай культуры Беларусi. Сучасны склад гурта: Святлана Буцкая (мастацкі кіраўнік), Алег Лук’янцаў, Аляксандар Жукоўскі, Васіль Мардачоў.

·  Дыхацельных і гукавых практыкаванняў ад Сержука Доўгушава, развучанне мужчынскiх песень усiмi ўдзельнiкамi Спеўнага схода

·  Конкурсу для самых смелых “Спяваць можа кожны” (пры падтрымцы крамы symbal.by)

Мужчынская тэматыка ніяк не ўплывае на склад наведнікаў – да ўдзелу запрашаюцца і мужчыны, і  жанчыны, і дзеці, і цэлыя сем’і і кампаніі.   

Спеўны сход – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.

Уваход вольны!