Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі прадставіла эканамічны агляд для эканомікі нашай краіны і зрабілі прагноз на бліжэйшы час.
17:22 6 снежня 2017
164
Памер шрыфта
Фота: Радзівон Антановіч

Аналізуючы  становішча спраў у айчынай эканоміцы, эканаміст Сусветнага банка Марына Сідарэнка, у прыватнасці, адзначыла:

— Нягледзячы на папярэдняе аднаўленне эканамічнага роста, чакаецца захаванне нізкіх тэмпаў эканамічнага роста, — сказала эксперт. –  Гэта звязана з тым, што ў беларускай эканоміцы па-ранейшаму прысутнічаюць структурныя недахопы, якія стрымліваюць патэнцыял роста ў эканоміцы Беларусі і пагаршаюць стан унутранага попыту. Пры гэтым, чакаецца захаванне больш спрыяльняй знешнеэканамічнай кан’юктуры, што забяспечыць падтрымку павольнага росту ўнутранага валавога прадукта ў памеры 1,8% ў 2017 годзе і 2,1% у наступным годзе.

Фота: Радзівон Антановіч

Пры гэтым, на думку экспертаў Сусветнага банка, адным з фактараў, які будзе негатыўна ўплываць на рынак працы і абмяжоўваць патэнцыял росту эканомікі, з’яўляецца сітуацыя ў дзяржаўным сектары.

«На рынку працы як і раней назірацца складаная сітуацыя, бо няпростае фінансавае становішча і высокая закрэдытаванасць прадпрыемстваў прывядуць да зніжэння здольнасці кампаній, асабліва ў дзяржаўным сектары, павышаць ўзроўні занятасці.

Да таго ж  «працоўная міграцыя ў суседнія краіны можа прывесці да скарачэння колькасці працоўнай сілы і стварыць дадатковы ціск на даходы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва і бюджэту ў сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай перспектыве», – гаворыцца ў аглядзе.

Фота: Радзівон Антановіч

Якія яшчэ рызыкі для беларускай эканомікі ў сярэднетэрміновай перспектыве бачаць эксперты Сусветнага Банка? Зыходзячы з прадстаўленага эканамічнага агляда, існуюць дзве крыніцы рызыкі, звязаныя са знешнімі фактарамі.

“Па-першае, для наступных плацяжоў па пагашэнні знешняга доўгу спатрэбіцца дарагое рэфінансаванне. Нягледзячы на тое, што першасны дэфіцыт рахунку бягучых аперацый скараціўся, вялікія запатрабаванні ў знешнім фінансаванні (чакаецца, што выплаты, звязаныя з знешнім дзяржаўным доўгам у 2018 годзе, складуць 3,1 мільярда даляраў ЗША) па-ранейшаму ствараюць рызыку пашырэння знешніх дысбалансаў.”

Фота: Радзівон Антановіч

Яшчэ адзін фактар слабасці айчынай эканомікі, на які звярнулі ўвагу эксперты Сусветнага банка гэта “ўразлівасць Беларусі да валатыльнасці паставак сырой нафты з Расіі і ваганняў сусветных цэн на сыравінныя тавары. Змены па любым з гэтых двух аспектаў могуць стварыць складанасці з атрыманнем дадатковых валютных паступленняў, неабходных для абслугоўвання дзяржаўнага доўгу”.

Тэмы:, ,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

23 лістапада 2017

В рейтинге простоты уплаты налогов Беларусь оказалась ниже всех стран-соседей

Среди 190 стран мира в рейтинге Paying Taxes 2018 Беларусь расположилась на 96-й позиции.
7 лістапада 2017

Рухнет ли стабильность рубля под тяжестью повышения зарплат?

Белорусы интуитивно ждут валютного подвоха в зимние месяцы. Есть ли повод?
6 лістапада 2017

Экономист: Все возможности экстенсивного развития уже исчерпаны

Что мешает Беларуси расти в рейтинге Doing Business?