Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Зніжэнне чыстага продажу валюты насельніцтвам і павышэнне попыту на яе з боку прадпрыемстваў, што адзначаецца ў апошнія месяцы, можна разглядаць у цэлым як трывожны званочак.
23:06 6 снежня 2017
183
Памер шрыфта

Такое меркаванне выказала БелаПАН Жанна Кулакова, фінансавы кансультант TeleTrade (ТАА «ТелетрэйдБел»).

Паводле звестак Нацбанка, у лістападзе фізасобы купілі наяўнай і безнаяўнай валюты на 629,49 млн долараў у эквіваленце, а прадалі на 694,38 млн долараў. Такім чынам, розніца на карысць банкаў склала 64,89 млн, але сальда апынулася самым нізкім за шмат месяцаў. У лістападзе чысты продаж наяўнай валюты знізіўся на 47,8% — да 179 млн долараў. Між тым суб’екты гаспадарання ў лістападзе зноў былі чыстымі пакупнікамі валюты.

«Дэфіцыт замежнай валюты ў лістападзе паўстаў на рынку таму, што насельніцтва прадало прыкметна менш валюты, чым звычайна, а прадпрыемствы — наадварот, нарасцілі пакупкі», — адзначыла Кулакова.

Паводле яе слоў, прычын гэтаму можа быць мноства. «На паводзіны фізічных асоб мог паўплываць рост дэвальвацыйных чаканняў да канца каляндарнага года, павелічэнне рэальных даходаў, якое было адзначанае па выніках студзеня—верасня ўпершыню за шмат месяцаў, зніжэнне працэнтных ставак у эканоміцы, адаб’ецца на прывабнасці рублёвых укладаў. Ды і валютныя назапашванні людзей таксама не бяздонныя. Не выключана, што ў кагосьці проста скончылася «заначка», — лічыць фінансавы кансультант.

Што тычыцца прадпрыемстваў, то яны, як адзначыла эксперт, ужо чатыры месяцы запар выступаюць чыстымі пакупнікамі валюты, нягледзячы на тое што сальда знешняга гандлю з’яўляецца станоўчым. «Аднак валюта суб’ектам гаспадарання патрэбная не толькі для разлікаў па імпарце, але і, да прыкладу, для абслугоўвання валютных даўгоў. Акрамя таго, продажу валюты з боку прадпрыемстваў маглі ўпасці з-за зніжэння нарматыву абавязковага продажу валютнай выручкі», — падкрэсліла Кулакова.

Як звярнула ўвагу эксперт, дэфіцыт валюты на ўнутраным рынку быў зафіксаваны ўпершыню са снежня 2016 года, і гэта «трывожны званочак». «Па-першае, гэты факт сам па сабе стварае перадумовы для аслаблення беларускага рубля. Па-другое, «лішкі» валюты раней актыўна выкарыстоўваліся дзяржавай у якасці крыніцы папаўнення золатавалютных рэзерваў і абслугоўвання валютных даўгоў. Калі гэтая крыніца вычарпаецца, прыйдзецца альбо яшчэ больш актыўна нарошчваць валютны дзярждоўг, альбо па-ранейшаму выкупляць валюту на біржы, тым самым робячы на рубель яшчэ большы націск», — патлумачыла Кулакова.

Насельніцтва выступае чыстым прадаўцом замежнай валюты з пачатку 2016 года. Эканамісты Нацбанка тлумачаць гэта тым, што за кошт раней назапашаных зберажэнняў людзі імкнуцца падтрымліваць спажыванне на больш высокім узроўні, чым можа разлічваць з улікам бягучых даходаў. Усяго з пачатку 2017 года беларусы здалі ў банкі ўжо на 2,2 млрд долараў больш, чым купілі.

Аўтар: Аляксей Арэшка 
Крынiца: БелаПАН
Тэмы:
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

ЕИБ одобрил выделение денег на свой первый проект в Беларуси

Совет директоров Европейского инвестиционного банка одобрил выделение денег на 55 проектов в Европе, Азии, Африке, Латинской Америке и на Среднем Востоке на общую сумму 8,9 млрд евро.

За 10 месяцев Беларусь наторговала товарами в минус на 3,6 млрд долларов

12 декабря в Национальном статистическом комитете сообщили об итогах внешней торговли товарами в январе – октябре 2017 года. По их подсчетам, с начала года Беларусь наторговала товарами в минус на 3,6
13 снежня 2017

Является ли Беларусь социальным государством?

«Доходы населения упали, и люди с заработком в 300 долларов смотрят на тех, кто зарабатывает 1000 долларов, как на богатых».