Выкладчыку салігорскага каледжа ставіцца ў віну 10 эпізодаў хабарніцтва

20

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК Таццяна Беланог, з кастрычніка 2015 года па ліпень 2017 года выкладчык спецпрадметаў, кіраўнік курсавых праектаў выкарыстала службовыя паўнамоцтвы ў карыслівых інтарэсах.

Абвінавачаная сістэматычна атрымлівала ад навучэнцаў у якасці хабару грошы і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці за праверку і прыём курсавых праектаў па вучэбнай дысцыпліне, а таксама за выстаўленне ім станоўчых адзнак пры прыёме экзаменаў. Пры гэтым курсавыя самастойна навучэнцы не выконвалі, а выкарыстоўвалі пададзеныя абвінавачванай за ўзнагароджанне праекты папярэдніх курсаў.

Усяго следствам сабраныя доказы па 10 эпізодах супрацьпраўнай дзейнасці.

У межах расследавання праведзеныя выемкі і агляды дакументаў, якія тычацца педагагічнай, арганізацыйна-распарадчай, адміністрацыйнай дзейнасці ўстановы. Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаныя заключэнні крыміналістычных экспертыз. Дапытаныя больш за сто чалавек, сярод якіх навучэнцы і службовыя асобы каледжа. Накладзены арышт на маёмасць абвінавачванай.

З улікам сабраных доказаў дзеянні абвінавачанай кваліфікаваныя па чч. 1, 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару паўторна).

Мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту, ужытая ў дачыненні да абвінавачванай з пачатку папярэдняга следства, не змянялася.

Поделиться ссылкой: