Новая справа за патрон. Цяпер супраць фігуранта былой справы «Белага легіёну»

15

Цяпер Андрэя вінавацяць у захоўваньні боепрыпасу, які быў знойдзены ў яго падчас вобшуку пасьля затрыманьня ў сакавіку.

«Супраць былога фігуранта справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў Андрэя Бяляўскага ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч.2 арт. 295 рымінальнага кодэксу РБ (Незаконныя выраб, набыцьцё, перадача ў валоданьне, збыт, захоўваньне, перавозка, перасылка або нашэньне агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і г.д.).

Як стала вядома праваабаронцам, справа ўзбуджаная 27 лістапада цэнтральным апаратам Сьледчага камітэту Беларусі. Нагадаем, якраз у гэты дзень Сьледчы камітэт «паставіў кропку» і спыніў крымінальны перасьлед усіх фігурантаў справы так званага «Белага легіёну», — паведамляе «Вясна».

У Сьледчым камітэце Беларусі зьвесткі пра завядзеньне новай крымінальнай справы супраць Андрэя Бяляўскага пакуль не камэнтуюць.

Мастак-дызайнэр зь Менску Андрэй Бяляўскі быў затрыманы 28 сакавіка 2017 году і абвінавачаны паводле частцы 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу («Навучаньне і падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»). Адпушчаны зь СІЗА КДБ пад падпіску пра нявыезд 2 чэрвеня.

Поделиться ссылкой: