Выселілі…

5

Падстава – без дазволу было зроблена “перапланіроўка” памяшканняў: пасля праведзенага рамонту злучыў два памяшканні і закрыў гіпсакардонам адно з акенцаў, праз якое да таго было лёгка трапіць нават у зачыненую галерэю. Заўважу, за такое дробязнае парушэнне быў заплачаны штраф у памеры 3 б.в. і пасля ніякіх новых папярэджанняў не было атрымана. Рашэнне аб разрыве ў аднабаковым парадку дамовы аб арэндзе памяшкання галерэяй “Крыга” падпісана кіраўніком УЖРЭП Ленінскага раёна г. Гродна Дзмітрыем Валер’евічам Савашэвічам.

Яшчэ ў 1997 годзе Юрый Мацко заснаваў фірму, назваўшы яе “Крыга”: “Па-першае, гэта назва беларуская, па-другое, яна нясе шмат сэнсу: вольная, цячэ, прыб’ецца да аднаго берага, да другога і можа даплыць куды заўгодна”. У 2010 годзе на базе творчай майстэрні Юрыя Мацко па ініцыятыве яго жонкі Марыі распачала дзейнасць галерэя “Крыга”. З таго часу праведзена больш за сотню выставаў і безліч творчых сустрэч, музычных вечароў, прэзентацый кніг. Вакол галерэі “Крыга” склалася асаблівая суполка, загартаваная на ніве беларушчыны і любові да мастацтва. Ідэйны кіраўнік і арганізатар галерэі “Крыга” Марыя Мацко адказала: “Я, шчыра кажучы, мала працавала астатнім часам і нават прыпыніла сваю камерцыйную дзейнасць. Проста рабіла праекты час ад часу, але цяпер вырашыла шукаць памяшканне і даць новае жыцце “Крызе”.

З верасня 2016 года сумесна з “Крыгай” мерапрыемствы, у тым ліку выставы, ладзіў створаны цэнтр “У Цэнтры гарадскога жыцця”, які працягвае працаваць. Ён размешчаны ў памяшканні, якое з’яўляецца прыватнай уласнасцю.

Поделиться ссылкой: