Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Прызначаны на 7 снежня ў брэсцкім Лядовым палацы канцэрт гурту "Машына часу" адменены.
19:34 1 снежня 2017
859
Памер шрыфта
Фота з сайта 1tvnet.ru

Арганізатар выступлення Брэсцкая абласная філармонія спачатку паведаміла, што канцэрт адменены па тэхнічных прычынах. Аднак прэс-аташэ «Машыны часу» Антон Чэрнін заявіў БелаПАН, што «арганізатары брэсцкага канцэрта не выканалі ўзятыя на сябе абавязацельствы па дамове і таму давялося адмяніць канцэрт».

«Адзіная прычына, па якой у Брэсце не ўбачаць «Машыну часу», — на канцэрт не прададзеныя ўсе квіткі, таму выступленне не адбудзецца», — паведаміла БелаПАН начальнік рэкламна-інфармацыйнай службы філармоніі Юлія Кавалевіч.

Умяшчальнасць палаца складае 2.000 гледачоў.

«Машына часу» з праграмай «Светам кіруе каханне» павінна была прыехаць у Брэст 7 снежня пасля ўкраінскага тура. Квіткі на канцэрт каштавалі ад 40 да 110 рублёў.

Таксама ў снежні Брэсцкая абласная філармонія вымушаная адмяніць яшчэ два канцэрты: 10 снежня гледачы не ўбачаць ўкраінскую пастаноўку «Ноч перад Калядамі» паводле Мікалая Гогаля, а 14 снежня адменены расійска-беларускі праект «Проста добрыя песні».

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Мінску будзе памятная дошка народнаму паэту Рыгору Барадуліну (фота)

У Мінску будзе памятная дошка народнаму паэту Рыгору Барадуліну (1935 — 2014). Яе плануецца адкрыць на доме па вуліцы Мележа, дзе ён жыў, яшчэ да Калядаў.
12 снежня 2017

Под сталинским солнцем…

Далеко не всем читателям Президентской библиотеки понравилась выставка на тему СССР. Вернисаж советских плакатов открылся в библиотеке в конце ноября.
12 снежня 2017

1800 мест в зале, а Пинигину кресла не нашлось

Это были в чем-то даже уникальные гастроли. Один-единственный спектакль – чеховскую “Чайку” в постановке главного режиссера Николая Пинигина – Купаловский театр показал в Китае пять раз в четырех горо