Арганізатар выступлення Брэсцкая абласная філармонія спачатку паведаміла, што канцэрт адменены па тэхнічных прычынах. Аднак прэс-аташэ “Машыны часу” Антон Чэрнін заявіў БелаПАН, што “арганізатары брэсцкага канцэрта не выканалі ўзятыя на сябе абавязацельствы па дамове і таму давялося адмяніць канцэрт”.

“Адзіная прычына, па якой у Брэсце не ўбачаць “Машыну часу”, — на канцэрт не прададзеныя ўсе квіткі, таму выступленне не адбудзецца”, — паведаміла БелаПАН начальнік рэкламна-інфармацыйнай службы філармоніі Юлія Кавалевіч.

Умяшчальнасць палаца складае 2.000 гледачоў.

“Машына часу” з праграмай “Светам кіруе каханне” павінна была прыехаць у Брэст 7 снежня пасля ўкраінскага тура. Квіткі на канцэрт каштавалі ад 40 да 110 рублёў.

Таксама ў снежні Брэсцкая абласная філармонія вымушаная адмяніць яшчэ два канцэрты: 10 снежня гледачы не ўбачаць ўкраінскую пастаноўку “Ноч перад Калядамі” паводле Мікалая Гогаля, а 14 снежня адменены расійска-беларускі праект “Проста добрыя песні”.