Штогод у Беларусі выконваецца 120–130 аперацый па выдаленні пухлін галаўнога мозгу ў дзяцей

8

На працягу гэтага года выканана пяць такіх умяшальніцтваў – усе яны паспяховыя, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. “Аперацыі пацыентам у свядомасці маюць узроставыя абмежаванні. Чалавек павінен спакойна ляжаць і выконваць каманды. У свеце такія аперацыі праводзяць з 9–12-гадовага ўзросту, – адзначыў на I з’ездзе Еўразійскіх дзіцячых нейрахірургаў, які прайшоў у Мінску, кіраўнік Рэспубліканскага цэнтра дзіцячай нейрахірургіі Міхаіл Талабаеў. – У Беларусі пацыентамі сталі падлеткі 13–16 гадоў».

У чым перавага такіх аперацый? Метад дазваляе нейрахірургам з ювелірнай дакладнасцю выдаляць новаўтварэнні ў галаўным мозгу дзіцяці з мінімальнай рызыкай развіцця пасля аперацыі неўралагічных парушэнняў, такіх як немагчымасць гаварыць або рухацца.

Поделиться ссылкой: