Пінігін ставіць “Рэвізора”

19

Рэжысёр-пастаноўшчык – мастацкі кіраўнік тэатра Мікалай Пінігін, сцэнаграфія і касцюмы вядомага літоўскага сцэнографа Марыюса Яцоўскіса. Два гады таму ён рабіў дэкарацыі і касцюмы да спектакля «Чайка» ў пастаноўцы Пінігіна, а да гэтага сцэнограф удзельнічаў у стварэнні спектакля «Дзяды» ў «Тэатры Ч».

Сюжэт усім добра вядомы, не раз п’еса ставілася ў розных тэатрах рознымі рэжысёрамі. Але адмыслова для гэтай пастаноўкі ствараўся новы пераклад, які нікога не пакіне абыякавым.

У спектаклі заняты лепшыя артысты Купалаўскага: Віктар Манаеў, Зоя Белахвосцік, Раман Падаляка, Аляксандр Паўлаў, Ігар Дзянісаў, Ігар Сігоў, Павел Харланчук-Южакоў, Алена Сідарава і іншыя.

Квіткі ўжо ёсць на сайце і ў касах тэатра.

Таксама на Камернай сцэне Купалаўскага плануецца прэм’ера спектакля «Зямля Эльзы» паводле п’есы Яраславы Пуліновіч. Рэжысёр-пастаноўшчык – Алена Ганум. На сцэне – Зінаіда Зубкова, Наталля Качаткова, Мікалай Кірычэнка, Тамара Міронава, Тамара Нікалаева-Апіёк, Марта Голубева і іншыя.

Поделиться ссылкой: