Калі адбудзецца суд над Віктарам Масла?

9
16.10.08. Àëåêñàíäð Òîëî÷êî. Ðåñïóáëèêàíñêàÿ êëèíè÷åñêàÿ áîëüíèöà ìåäèöèíñêîé ðåàáèëèòàöèè. Ãëàââðà÷ Âèêòîð Ìàñëî.

Віктара Масла, паводле слоў супрацоўнікаў клінікі, затрымалі на працоўным месцы людзі ў цывільным. «Зайшлі ў кабінет двое, – расказвалі ў бальніцы, – і вывелі галоўнага ўрача пад рукі. Наручнікі на яго  не начапілі».

19 красавіка стала вядома, што ў дачыненні да Віктара Масла КДБ распачаў крымінальную справу па ч.4 арт.210 – крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры. Прэс-служба камітэта раскрыла некаторыя нюансы справы, паведаміўшы, што Масла «арганізаваў крадзеж грашовых сродкаў, якія налічваліся падначаленым яму работнікам адміністрацыі ў выглядзе прэміяльных выплат, на суму не менш за 21 тысячу беларускіх рублёў». Санкцыі, прадугледжаныя гэтым артыкулам, – пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Цікава, што ў чэрвені гэтага года за прысваенне грошай падначаленых на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці быў асуджаны іншы супрацоўнік гэтай клінікі – галоўны механік  Мікалай Мазалеўскі. Суд устанавіў, што ён рэгулярна на працягу 9 гадоў браў з кіроўцаў хабар: па 10% ад кожнай прэміі і па 10% з дадатковага заробку тых кіроўцаў, якія працавалі на паўтары стаўкі.

У справе Віктара Масла гэтыя эпізоды не згадваюцца, яго абвінавачваюць у тым, што ён прысвойваў прэміі менавіта сваіх падначаленых – з ліку адміністрацыі клінікі. Расследаваннем па справе галоўнага ўрача бальніцы ў Аксакаўшчыне цяпер займаецца Следчы камітэт. Але ніякіх падрабязнасцяў – хто выступае ў якасці сведкаў, ці з’явіліся новыя эпізоды ў справе і г.д. – следчыя не раскрываюць. Афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч у сваім каментарыі для “Народнай Волі” быў нешматслоўны: «Расследаванне дадзенай крымінальнай справы працягваецца. Аб выніках працэсуальных рашэнняў абавязкова паведамім грамадскасці».

Не ідзе на кантакт з прэсай і жонка Віктара Масла. Яна, дарэчы, доўгі час займала адказныя пасады: Інеса Масла ўзначальвала ўпраўленне аховы здароўя Мінаблвыканкама, была галоўным урачом Рэспубліканскага шпіталя ветэранаў вайны ў Бараўлянах. Дарэчы, у яе бытнасць кіраўніком упраўлення аховы здароўя Міншчыны ў будынку аблвыканкама павесілася фельчар з Жодзіна, якую абвінавачвалі ў смерці 18-гадовага юнака. Цяпер Інеса Браніславаўна ўзначальвае Рэспубліканскую навуковую медыцынскую бібліятэку.

Поделиться ссылкой: