Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У апошні год яго здароўе моцна пахіснулася. Але не было дня, каб Іван Пятровіч Макаловіч не завітаў у рэдакцыю. Незаўважна заходзіў у вялікую залу, дзе месцяцца амаль усе супрацоўнікі, і гэтак жа незаўважна працаваў, прапаноўваючы самыя розныя матэрыялы.
21:01 30 лістапада 2017
932
Памер шрыфта

Яго багаты жыццёвы вопыт дазваляў нестандартна глядзець на самыя розныя падзеі, глыбока аналізаваць факты, заўважаць тое, чым трэба даражыць кожны дзень. Яго шлях – ад шараговага калгасніка, ад салдата, ад студэнта да кіраўніка высокага ўзроўню. Пасля ўніверсітэта працаваў у абласной газеце “Мінская праўда” , затым у “Звяздзе”, дзе быў загадчыкам аддзела, намеснікам рэдактара і галоўным рэдактарам. Быў час, калі ён кіраваў Дзяржаўным камітэтам БССР па друку.

Іван Пятровіч Макаловіч усёй душой успрыняў Незалежнасць Беларусі, ён не толькі марыў пра росквіт краіны, адраджэнне яе самабытнай культуры, гісторыі, але і шмат зрабіў для гэтага, працуючы з 1990 года спачатку намеснікам рэдактара ў парламенцкай “Народнай газеце”, а затым, з 1995 года, намеснікам галоўнага рэдактара газеты “Народная Воля”.

Здаецца, толькі ўчора Іван Пятровіч патэлефанаваў з дому і ціхім голасам, без скаргі на здароўе сказаў: “Беражыце “Народную Волю”!”. Мы, супрацоўнікі рэдакцыі, зразумелі гэтыя яго словы як запавет.

Што ж, Іван Пятровіч, Вам вялікі дзякуй за самаадданую працу на карысць Айчыны, на карысць “Народнай Волі”! Будзем заўжды помніць Вашу шчырасць, Вашу дабрыню і будзем усё рабіць для таго, каб зберагчы “Народную Волю”.

Няхай стане пухам для Вас родная зямля!

Калектыў рэдакцыі газеты “Народная Воля”.

Мы, народавольцы, выказваем глыбокае спачуванне Людміле Андрэеўне Макаловіч, сынам Ігару і Уладзіміру ў сувязі са смерцю мужа і бацькі.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Президент: У нас некоторые ректоры забронзовели и поросли тиной, надо перекраивать программу в вузах

Александр Лукашенко потребовал «перестроить, переделать, перекроить» вузовские программы. На пленарном заседании II Съезда ученых Беларуси он рассказал, как недавно встречался с айтишниками.

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да лідараў прафсаюза РЭП працягнулі на два месяцы

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да старшыні прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і бухгалтара прафсаюза Ігара Комліка прадоўжанае на два месяцы — да

Сколько стоит домашний повар?

Как правило, поваров в семью сегодня нанимают не так часто. Считается, что это барство, лишние расходы. Чаще приглашают няню или домработницу. Однако мало кто представляет, что личный повар поможет сэ