Хакеісты мінскага “Дынама” абыгралі “Югру” і атрымалі трэцюю перамогу запар у дамашняй серыі

23

Для абедзвюх каманд сустрэча на лёдзе”Мінск-Арэны” стала другой у сезоне. У верасні ў Ханты-Мансійску “зубры” былі мацнейшымі 2:1. У праведзеным матчы ў складзе гаспадароў дэбютаваў Дзмітрый Дзярабін, але рэзультат процістаяння вызначылі лідары мінчан, паведамляе БЕЛТА.

“Дынама-Мінск” – “Югра” (Ханты-Мансійск) – 2:1 (0:0, 2:0, 0:1).

“Дынама-Мінск”: Энрат; Граньяні – Дзянісаў (к), Лінгле – Хаўдэн – Фантэйн; Корабаў – Шынкевіч, Скіле – Шаранговіч – Когалеў; Знахарэнка – Хенкель, Паўловіч – Кавыршын – Сцяпанаў; Кітараў – Волкаў – Дрозд; Дзярабін, Карабань.

“Югра”: Шарычэнкаў; Бурстрэм – Угольнікаў, Каралёў – Няколенка – Савінайнен; Лякомцаў (к) – Віклунд, Варфаламееў – Шыпаў – Пестушко; Шулакоў – Пагарышны, Анкудзінаў – Маёраў – Шэн; Вітасек – Казлоўскі, Бяляеў – Ільін – Купцоў.

Шайбы: 1:0 – Граньяні (Лінгле, Хаўдэн, 25.42, у большасці); 2:0 – Паўловіч (Лінгле, Хаўдэн, 34.34, у большасці); 2:1 – Віклунд (Варфаламееў, Лякомцаў, 55.14, у большасці).

Кідкі: 28 – 18.

Штраф: 6 – 4.

Галоўны трэнер “Дынама” Гордзі Дуаер перад стартавым укідваннем не ўтойваў жадання атрымаць трэцюю запар перамогу на сваёй пляцоўцы. Пасля паспяховых матчаў з “Авангардам” (3:2 па булітах), “Сібір’ю” (5:1) зарабіць такія неабходныя ачкі ў паядынку з аўтсайдарам Усходняй канферэнцыі беларускай камандзе было неабходна ў барацьбе за месца ў зоне плэй-оф.

Дынамаўцы са старту стараліся актыўна дзейнічаць у атацы. Аднак адкрыць лік удалося толькі пасля адпачынку. На 26-й хвіліне ў “Югры” быў выдалены Данііл Ільін за падножку, у выніку кідком ад сіняй лініі абаронца “Дынама” Марк-Андрэ Граньяні вывеў сваю каманду наперад – 1:0. Мінчане прадаўжалі дамінаваць у матчы, і ў другім перыядзе змаглі вызначыцца яшчэ раз. Шарль Лінгле ў імклівай атацы аддаў дакладную перадачу на Аляксандра Паўловіча, які адправіў шайбу пад перакладзіну варот “Югры”. Гасцям намаганнямі Тобіяса Віклунда ўдалося адыграць адну шайбу ў трэцім перыядзе, але перавесці гульню ў авертайм яны не змаглі.

Хакеісты мінскага “Дынама” набралі 50 ачкоў пасля 36 матчаў і займаюць 9-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. Чарговы матч чэмпіянату КХЛ падапечныя Гордзі Дуаера правядуць 2 снежня ва Уфе супраць мясцовага “Салавата Юлаева”.

Поделиться ссылкой: