Гродзенскія яўрэі ўзгадалі нацыянальныя традыцыі

17

Кіраўніца дабрачыннага фонда “Нахум” Наталля Грушэцкая распавяла пра значную ролю жанчыны ў яўрэйскай абшчыне: “Усё што прыносіла ў хату жонка – гэта заставалася яе. Ад атрыманага прыбытку муж таксама павінен быў частку выдзяляць жонцы. У гэтым плане яўрэйская жанчына заўсёды была абароненая”.

Гродзенскія яўрэі ўзгадалі нацыянальныя традыцыі

Яўрэі з’явіліся ў Гродне ў часы вялікага князя Вітаўта – больш шасці стагоддзяў таму. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны яы складалі амаль 60% насельніцтва горада. Аднак амаль уся гэтая 30-тысячная супольнасць была вынішчаная фашыстамі. Наталля Грушэцкая адзначыла, што пасля вайны з іх выжыла 300 чалавек, з якіх у Гродна вярнуліся толькі 15.

Гродзенскія яўрэі ўзгадалі нацыянальныя традыцыі
Фота аўтара

Яўрэі ва ўсе часы былі вядомыя сваімі творчымі і інтэлектуальнымі здольнасцямі: “У любой краіне свету, дзе яўрэяў не вылучаюць па нацыянальнасці яны вылучаюцца сваім талентам”. 73% нобелеўскіх лаўрэаты – яўрэі. Калі ж узяць выдатных савецкіх пісьменнікаў, то трэцяя частка тых, каго мы называем “народнымі”, з’яўляліся яўрэямі. А калі казаць пра артыстаў, то гэта і Андрэй Міронаў, і Уладзімір Высоцкі, і Уладзімір Вінакур, і рэжысёр Юрый Любімаў, і кампазітары Давід Тухманаў (вядомы музыкай да песні “День Победы”), і Аляксандр Колкер (вядомы песняй “Стоят девчонки”) і шмат іншых.

Прысутныя выканалі песню “Хава нагіла”, назва якой перакладаецца як “Давайце цешыцца”. Яна цяпер асацыюецца як характэрная адзнака яўрэйскай культуры. Але насамрэч гэтая песня была напісаная ў 1918 годзе збіральнікам фальклору Аўраамам Цві Ідэльсонам на старажытную хасідскую мелодыю. Як адзначыў адзін з гасцей: “Можна быць яўрэям па маці, можна быць яўрэям па бацьку, але большасць яўрэяў – яўрэі па душэўнаму стану.І яны рэзка адрозніваюцца ад двух папярэдніх”.

Поделиться ссылкой: