Паводле папярэдняй інфармацыі, у Пракаповіча адарваўся тромб. Выкладчык памёр на сваім працоўным месцы ў кабінеце. Дакладную прычыну смерці пакажа экспертыза.

Нарадзіўся Сяргей Пракаповіч у 1988 годзе ў Оршы. Скончыў геафак БДУ, паступіў у магістратуру, у 2017 годзе абараніў кандыдацкую. Быў узнагароджаны медалём і ганаровым званнем «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь», паведамляе nn.