Анатоль Вярцінскі прапанаваў руку і сэрца Адзе Сямёнаўне, калі абодва былі яшчэ студэнтамі.

– Спачатку падараваў ёй кніжку “Граф Монтэ-Крыста”, — распавядаў вядомы паэт “Народнай Волі”. — Гэта цяпер дыяменты дораць, а тады кніга лічылася самым каштоўным падарункам. Праўда, яна мне потым прызналася, што адзін хлопец падараваў ёй такую ж самую кніжку, прычым хлопца таксама звалі Анатолем! Але яна выбрала мяне.

Пасля ўніверсітэта мы на нейкі час рассталіся, я з’ехаў у Рагачоў. Мы тады яшчэ канчаткова не вырашылі, быць нам разам альбо не. Але перапісваліся, час ад часу сустракаліся. А калі Ада скончыла ўніверсітэт, прыехала да мяне. Так пачалося наша сумеснае жыццё. Шлюб аформілі пазней, калі даведаліся, што ў нас з’явіцца сын.

А з Адай Сямёнаўнай мы разам з 1960 года…

Наша вяселле было даволі сціплае, адбылося ў Віцебску, адкуль Ада родам. Сабралі бацькоў, радню, у асноўным вясковых людзей. За тым часам вяселлі не ладзіліся як шоў…

“Народная Воля” выказвае шчырыя спачуванні Анатолю Ільічу Вярцінскаму.