Пракуратура выявіла карупцыйныя парушэнні ў Мінгарвыканкаме

22

Мінская пракуратура выявіла, што ў камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінску «не заўсёды выконваюць патрабаваньні антыкарупцыйнага заканадаўства».

Гаворыцца пра абмежаваньне добрасумленнай канкурэнцыі ў сфэры дзяржаўных закупак, а таксама пра факты «нерацыянальнага расходаваньня» бюджэтных сродкаў пры распрацоўцы горадабудаўнічых пашпартоў. Паседжанні камісіі процідзеяння карупцыі праводзіліся нерэгулярна, планы камісіі не актуалізоўваліся, падведамасныя арганізацыі «пакінулі без увагі».

Таксама, паводле Генпракуратуры, у асобных супрацоўнікаў камітэту «не былі ўзятыя абавязаньні ў выкананні абмежаванняў, прадугледжаных у законе „Аб барацьбе з карупцыяй“». Некаторыя супрацоўнікі і іх блізкія сваякі часам падавалі няпоўныя звесткі ў дэкларацыях аб даходах і маёмасці.

Нядаўна на хабары злавілі галоўнага архітэктара Бабруйску (паводле праваахоўнікаў, прымаў ад кіраўнікоў камерцыйных структураў «таварна-матэрыяльныя каштоўнасьці»), а мінскага камунальніка абвінавацілі ў хабары за святлафоры (за заключэньне дамоваў на пастаўку святлафораў і камплектнага абсталявання атрымаў больш за 80 тысяч рублёў).

Поделиться ссылкой: