Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

“Народная Воля” пацікавілася, як склаўся лёс фігурантаў палітычнай справы 20-гадовай даўніны.
13:21 24 лістапада 2017
14
Памер шрыфта
Фота з адкрытых крыніц

У 1997 годзе крымінальная справа маладзёжных актывістаў Аляксея Шыдлоўскага і Вадзіма Лабковіча стала адной з першых, якая мела палітычны падтэкст. Хлопцаў асудзілі за тое, што на будынку райвыканкама ў Стоўбцах яны напісалі графіці “Жыве Беларусь!” і “Пазьняк – наш прэзідэнт”.

У лютым 1998 года Шыдлоўскі быў асуджаны на паўтара года пазбаўлення волі па абвінавачванні ў злосным хуліганстве, прысуд Лабковічу быў – паўтара года зняволення з адтэрміноўкай на два гады.

Чым зараз займаюцца былыя актывісты?

“Пра сябе асабліва распавядаць няма чаго, – кажа Вадзім ЛАБКОВІЧ. – Пра старую крымінальную справу амаль не ўспамінаю, бо прайшло вельмі шмат часу і гэта ўжо далёкая гісторыя. А зараз больш дбаю пра сваю працу і сям’ю… Працую індывідуальным прадпрымальнікам, маю дзве невялікія крамы па продажы кандытарскіх вырабаў. А вось у нейкіх палітычных працэсах актыўнага ўдзелу ўжо не прымаю”.

Аляксей ШЫДЛОЎСКІ сёння жыве і працуе ў Празе. Ён быў вымушаны прасіць палітычнага прытулку ў Чэхіі, пасля таго як у Беларусі ў дачыненні да яго напрыканцы 2007 года была ўзбуджана яшчэ адна крымінальная справа па ч.3 арт.339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі да 10 гадоў. Справа была распачата пасля бойкі ў краме, нагодай для якой стала сварка з прадаўцом з-за партрэта Аляксандра Лукашэнкі.

“Найбольш складана давялося за мяжой адразу пасля вымушанай эміграцыі, – распавядаў Аляксей. – Трэба было ўсё пачынаць з чыстага ліста, не ведаючы ні мовы, ні людзей. Сродкаў, якія былі з сабой, хапіла толькі на некалькі месяцаў жыцця ў Чэхіі – разам з жонкай мы іх патрацілі на аплату жылля. А мне першы час давялося займацца самай разнастайнай працай. Такой, на якую мясцовыя жыхары згаджаюцца ад безвыходнасці. Больш працаваў рукамі – грузчыкам на розных фабрыках і камбінатах. Па шчырасці, для таго, каб застацца і замацавацца ў Чэхіі, іншага выйсця не было.

Пазней Аляксей Шыдлоўскі разам з жонкай сталі ўдзельнікамі спецыяльнай васьмігадовай праграмы, якая разлічана на эмігрантаў. Гэта давала магчымасць удасканальваць чэшскую мову на спецыяльных курсах. Да таго ж дзякуючы гэтай праграме аплачвалася частка сумы за арэнду кватэры, якую здымала сям’я.

– Давялося папрацаваць у Празе прадаўцом сувеніраў, затым быў загадчыкам магазіна, – распавядае “Народнай Волі” Аляксей. – Але з-за 6-гадовага сына пайшоў у гатэль на працу начнога менеджара. Днём маю вольны час, каб вазіць яго на хакейныя трэніроўкі.

– У бытавым плане ўжо стала лягчэй?

– Шчыра кажучы, кошты на кватэры ў Празе проста касмічныя – даводзіцца арандаваць двухпакаёўку за 500 еўра ў месяц. Праўда, у Мінску здаём кватэру за 200 еўра, таму гэтыя грошы крыху кампенсуюць траты на жыллё. А на іпатэку мы не маем права, бо пакуль у нас няма чэшскага грамадзянства.

– Вы да гэтага часу грамадзянін Беларусі?

– Так, але беларускага пашпарта ў мяне няма. Ёсць так званы “пашпарт уцекача”, які дазваляе ўезд толькі ў краіны шэнгенскай зоны. Яшчэ два гады трэба чакаць, каб падаць дакументы на атрыманне чэшскага грамадзянства, і затым не выключана, што пытанне вырашыцца для мяне станоўча. Дарэчы, у Чэхіі дазволена падвоенае грамадзянства, таму, нават калі стану грамадзянінам Чэхіі, ад беларускага не буду адмаўляцца.

– Не збіраецеся вярнуцца дадому?

– Апошні раз быў у Мінску ў снежні 2007 года. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, мая крымінальная справа не закрыта, а прыпынена. Тэрмін даўніны па ёй, здаецца, 15 гадоў. Таму, калі вырашу завітаць дадому, не выключана, што затрымаюся ў Беларусі на некалькі гадоў. Хаця пазней, безумоўна, вярнуся. Гэта адназначна…

 

Аўтар: Алесь Святланіч 
Крынiца: Народная воля
Тэмы:, ,
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Президент: У нас некоторые ректоры забронзовели и поросли тиной, надо перекраивать программу в вузах

Александр Лукашенко потребовал «перестроить, переделать, перекроить» вузовские программы. На пленарном заседании II Съезда ученых Беларуси он рассказал, как недавно встречался с айтишниками.

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да лідараў прафсаюза РЭП працягнулі на два месяцы

Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да старшыні прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і бухгалтара прафсаюза Ігара Комліка прадоўжанае на два месяцы — да

Сколько стоит домашний повар?

Как правило, поваров в семью сегодня нанимают не так часто. Считается, что это барство, лишние расходы. Чаще приглашают няню или домработницу. Однако мало кто представляет, что личный повар поможет сэ